Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец: Макея хочуць падставіць


Палітоляг Аляксандар Фядута напісаў у сваім Фэйсбуку, што да яго зьвярнулася асоба, якая прадставілася журналісткай расейскага прапагандысцкага каналу LifeNews, і папрасіла камэнтар наконт таго, што, маўляў, Аляксандр Лукашэнка ня будзе прымаць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, а мае намер падтрымаць кандыдатуру Ўладзімера Макея. З падобнай інфармацыяй зьвярталіся да рэдактаркі сайту charter97.org Натальлі Радзінай. Чуткі пра тое, што Лукашэнка зьбіраецца перанесьці выбары на вясну і пра Макея як магчымага пераемніка, раней зьяўляліся ў сацыяльных сетках.

Палітоляг Алесь Лагвінец, што да ўкідваньня падобных чутак, выказаў такое меркаваньне:

«Альбо гэта ўлада ўкідвае, альбо хтосьці ўнутры ўлады. Вельмі-вельмі малая верагоднасьць, што Лукашэнка ня пойдзе на выбары. Лукашэнка — гэта чалавек, хворы на ўладу, і не выглядае на тое, каб ён ад яе так проста адмовіўся. Гэта было б вельмі і вельмі для яго незвычайна»

Карэспандэнтка: «А чаму ўсплыла канкрэтна фігура Макея?»

«Тут рознае можа быць. Можа быць, гэта частка ўнутранай намэнклятурнай барацьбы, і як раз яго хочуць такім чынам падставіць. У свой час Сяргей Сідорскі перастаў быць прэм’ерам, калі да яго хацелі ісьці сустракацца ў ноч на 19 сьнежня 2010 года. Зьвязана гэта ці не, але такое публічнае высоўваньне высокага намэнклятуршчыка можа для гэтага яго мець нейкія нэгатыўныя наступствы.

Але я, шчыра кажучы, сур’ёзна да гэтых чутак ня стаўлюся. Адзінае, гэта можа быць укідваньне напярэдадні рашэньня пра датэрміновыя выбары, на якіх адназначна будзе Лукашэнка. Гэта каб узьняць градус цікавасьці ўвогуле да гэтай тэмы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG