Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Француская паліцыя шукае тэрарыстаў на поўнач ад Парыжу


Спэцпадразьдзяленьне францускай паліцыі выяжджае на апэрацыю 8 студзеня
Спэцпадразьдзяленьне францускай паліцыі выяжджае на апэрацыю 8 студзеня

Француская паліцыя сьцягвае сілы да месца, дзе сёньня бачылі падазраваных ва ўчорашнім нападзе на рэдакцыю сатырычнага часопісу Charlie Hebdo.

Між іншага, там зьявіліся верталёты праваахоўных органаў Францыі. Паводле паліцыянтаў, мужчыны, страляючы, абрабавалі бэнзазапраўку непадалёк ад горада Вілер-Катэрэ, а пазьней уцяклі ў шэрым Renault Clio. Аўтамабіль гэтай жа маркі і колеру захапілі падазраваныя ў нападзе на сатырычны штотыднёвік. Прэм’ер-міністар Францыі Мануэль Вальс ня выключыў, што падазраваныя рыхтуюцца да яшчэ аднаго нападу.

Францускія праваахоўныя органы ужо затрымалі 7 чалавек, падазраваных у датычнасьці жа нападу, ад якога загінулі 12 чалавек. Паведамляецца, што ўсе сямёра могуць быць сваякамі або знаёмымі двух падазраваных экстрэмістаў. Іх затрымалі ў гарадах Рэймс і Шарлевіль-Мэзьер, а таксама ў Парыжы.

Паліцыя мяркуе, што ўдзел ва ўчорашнім нападзе на рэдакцыю часопіса Charlie Hebdo бралі трое чалавек. Іх ужо ідэнтыфікавалі. Паліцыя распаўсюдзіла фотаздымкі і выдала ордэр на арышт братоў Саіда і Шэрыфа Куашы, якім 34 і 32 гады адпаведна. Абодва нарадзіліся ў Парыжы. Шэрыф Куашы ў 2008 годзе быў прыгавораны да трох гадоў зьняволеньня за ўдзел у працы сеткі, якая адпраўляла баевікоў у Ірак. Францускія ўлады заявілі, што яны «ўзброеныя і небясьпечныя».

Трэці меркаваны нападнік — 18-гадовы Мурад Амід — самастойна здаўся паліцыянтам. Гэта адбылося падчас антытэрарыстычнага рэйду ў Шарлевіль-Мэзьер на поўначы Францыі. Аднак пакуль паліцыя не паведамляе пра ягоную сувязь з абодвума братамі, якіх шукаюць праваахоўнікі. Паводле францускай прэсы, сябры трэцяга меркаванага нападніка сьцьвярджаюць, што ў момант нападу ён быў на занятках у школе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG