Сусьветныя карыкатурысты малюнкамі выказваюць салідарнасьць з Сharlie Hebdo
Дзірка ад кулі ў малюнку — карыкатура мастачкі ДэЛёс, якая малюе для беларускага сайту Радыё Свабода
Сусьветныя СМІ і карыстальнікі сацсетак імкліва адрэагавалі на тэракт у рэдакцыі парыскага часопісу Charlie Hebdo. Тысячы людзей мяняюць свае аватары і публікуюць фатаграфіі на знак салідарнасьці з ахвярамі і пацярпелымі пры нападзе.
Па ўсім сьвеце пракацілася абурэньне тым, што карыкатуры ў часопісе сталі падставай для забойства людзей. У сацыяльных сетках зьявіўся новы хэштэг — #jeSuisCharlie, — які значыць «Шарль — гэта я!».
Тым часам шмат якія карыкатурысты з усяго сьвету намалявалі свае карцінкі на знак салідарнасьці з забітымі калегамі.
Малюнак Аляксея Кустоўскага для украінскага сайту Радыё Свабода
Малюнак Сяргея Ёлкіна для расейскага сайту Радыё Свабода
Малюнак Сабіта Курманбекава з Казахстану
Малюнак Мухамада Эрфані з Аўганістану
Малюнак Кіянуша Рамезані з Ірану
Малюнак Маны Неестані з Ірану
Малюнак у турэцкім сатырычным часопісе Penguen
Малюнак у косаўскай газэце Koha Ditore
Малюнак сэрбскага карыкатурыста ў падтрымку Charlie Hebdo