Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалы: Казаць пра «адзіны» курс пакуль нельга


Сяргей Чалы, эканаміст
Сяргей Чалы, эканаміст

Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы на 9 студзеня афіцыйны курс даляра роўны 13760 рублёў, эўра — 16240 рублёў.

Збор на куплю валюты не адмяняецца, але прыроўніваецца да нуля. Гэта значыць, што ў абменьніках курс валюты будзе прыкладна такім жа, як на біржы.

Эканаміст Сяргей Чалы ўхваляе імкненьне ўладаў да адзінага курсу, які вызначаецца рынкавым спосабам — на падстве попыту і прапановы. Але лічыць, што казаць пра тое, што адзіны курс дасягнуты, рана — мэханізм, паводле якога дзейнічаў збор на куплю валюты, застаецца правамоцным, бо ўведзены ўказам прэзыдэнта.

Цяпер розьніцы паміж курсам на біржы і курсам у абменьніках практычна няма. Але цікава тое, што сам мэханізм застаецца.

«Цяпер розьніцы паміж курсам на біржы і курсам у абменьніках практычна няма. Але цікава тое, што сам мэханізм застаецца. Калі будзе жаданьне, Савет міністраў зноў можа ўсталяваць велічыню збору, якая цяпер роўная нулю. Указам прэзыдэнта, якім гэты збор уводзіўся, Савету міністраў надаецца права вызначаць велічыню збору. Адмяніць указ прэзыдэнта Савет міністраў ня можа. Таму зараз такая сытуацыя, калі фармальна гэты збор ёсьць, але стаўка яго роўная нулю. Гэта, вядома, лепш, чым было. Але гэта ўсё яшчэ не сытуацыя аднаго курсу. Розьніца паміж курсамі можа ўзьнікнуць у любы момант», — адзначыў экспэрт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG