Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны курс даляра другі дзень запар б’е рэкорды


Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў афіцыйны курс замежных валют на 31 сьнежня.

Даляр вырас на 50 рублёў і дасягнуў узроўню 11 850 рублёў — гэта абсалютны максымум. Курс эўра не зьмяніўся, застаўшыся на ўзроўні 14 380 рублёў.

Расейскі рубель вырас з 206 да 214,5 беларускіх рублёў.

Новы курс устанавілі на падставе вынікаў чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 30 сьнежня.

Па выніках таргоў у панядзелак курс даляра і эўра таксама дасягнуў абсалютнага максымуму. Учора даляр умацаваўся адразу на 770 рублёў, а курс эўра вырас на 940 рублёў. Такім чынам, у адносінах да гэтых валютаў беларускі рубель патаньнеў амаль на 7%.

Зь сёньняшняга дня таксама паніжаны з 30 да 20% памер камісійнага збору пры куплі насельніцтвам замежнай валюты.

У камэрцыйных банках раніцай 30 сьнежня даляр можна здаць па 12 800–13 800 і купіць па 13 500–14 448 рублёў з улікам камісіі 20%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG