Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гэта можа скончыцца ўсеагульнай паранджой»


Тэракт у Парыжы, забойства журналістаў сатырычнай францускай газэты, вяртае нас да старых дыскусіяў вакол карыкатураў на прарока Мухамада. Памятаеце, тады шмат казалі, што «дзеля міру і згоды варта трошкі адступіць, ахвяраваць нашымі прынцыпамі свабоды думкі, каб не раздражняць мусульман».

Але я тады і цяпер даказваў, што гэтага нельга рабіць. І нават не з-за нейкай зацятай вернасьці вечным прынцыпам, а проста таму, што ў гэтым няма ніякага практычнага сэнсу. Бо за першай саступкай абавязкова будзе патрабавацца другая, і трэцяя, да поўнага разбурэньня заходняга грамадзтва.

Бо спачатку «абражае» карыкатура на прарока, потым (як гэта нібыта і адбылося ў Францыі) абурэньне выклікае карыкатура і крытыка канкрэтнага ісламскага палітычнага лідэра. Потым запатрабуюць адмяніць любую крытычную дыскусію пра нормы і практыкі ісламу, бо гэта абраза і зьнявага. Потым — «нас абражаюць вашы сэксуальныя свабоды, якія пярэчаць нормам ісламу», потым — «нас абражае, што вашы жанчыны носяць кароткія спадніцы». Пачынаецца «не абражайце нас карыкатурамі», а працягваецца — «адмяняйце свае ялінкі і сваіх Трох парсючкоў, бо нас гэта абражае». Ну і лягічна працягнецца — «нас абражае, што вы не моліцеся пяць разоў на дзень і што вашы жанчыны ходзяць без паранджы».

І рэч у тым, што тут няма рысы, пасьля якой можна спыніцца, і пасьля якой яны спыняцца. Бо рыса можа быць праведзеная толькі ў самым пачатку: «свабода слова і думкі — галоўная каштоўнасьць нашага заходняга дэмакратычнага сучаснага грамадзтва. Мы малюем карыкатуры на Хрыста і Мухамада, любога рэлігійнага і палітычнага лідэра, мы крытычна абмяркоўваем любыя рэлігіі, ідэалёгіі і культуры». «Мы такія, і мы ня будзем зьмяняцца толькі з-за таго, што камусьці гэта не падабаецца. Мы зьменімся, калі самі гэта палічым патрэбным, калі самі гэтага пажадаем.»

Бо калі ланцужок пачнецца прарокам, то скончыцца, я ўпэўнены, усеагульнай паранджой. Ня будзе тут сярэдзіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG