Суд па справе кнігарні «ЛогвінаЎ»
5 студзеня ў Эканамічным судзе Менска пачаўся судовы працэс па справе кнігарні «ЛогвінаЎ». На пачатку сьнежня мінулага года ў кнігарню «ЛогвінаЎ» прыйшлі супрацоўнікі падатковай інспекцыі з пазапланавай праверкай. Памяшканьне апячаталі, дакумэнтацыю забралі на вывучэньне. Пасьля праверкі кнігарню распячаталі. Але вынесьлі суровае пакараньне — за працу без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі і аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў. Уласьнік кнігарні Ігар Логвінаў за год шэсьць разоў зьвяртаўся ў Міністэрства інфармацыі па ліцэнзію. І кожны раз яму адмаўлялі.