Сёньняшнія кадравыя зьмены ў беларускай уладзе камэнтуе Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька
«Тут прамая сувязь з фінансавым крызысам. Ёсьць адчуваньне, што эканамічная і фінансавая палітыка зайшла ў поўны тупік і Аляксандр Лукашэнка хоча з яго выйсьці з найменшымі стратамі. Ён ахвяруе ўрадам, але новыя прызначэньні, якія адбываюцца, яны ўсё з той жа старой калоды. То бок гэта нельга разглядаць, як калядны падарунак. Гэта яшчэ адна канстатацыя, што мы ў сур’ёзным крызысе. АГП літаральна перад гэтымі сьвятамі запусьцілі кампанію з патрабаваньнем „Лукашэнку і ўрад ў адстаўку“. Вось ўрад пайшоў у адстаўку, можна сказаць, што часткова задача выкананая, але галоўнае — усё ж такі адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, свабодныя і сумленныя выбары, новы ўрад і новы кіраўнік дзяржавы. Толькі гэта можа прынесьці нейкія рэальныя перамены ў Беларусі».