Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьмяніў усю вярхушку ўлады, ад ураду да Нацбанку. Новы прэм’ер — Кабякоў

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі 27 сьнежня разгледзеў кадравыя пытаньні, паведамляе прэс-служба беларускага лідэра. Прэм’ер-міністрам замест Міхаіла Мясьніковіча стаў Андрэй Кабякоў, які дагэтуль працаваў кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта.

Кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта прызначаны Аляксандар Косінец, які быў кіраўніком Віцебскага аблвыканкаму.

Замест Надзеі Ермаковай новым старшынём Праўленьня Нацыянальнага банку прызначаны былы намесьнік старшыні Павал Калавур.

__________________________________

Новы беларускі прэм’ер-міністар нарадзіўся ў Маскве

Анатоль Лябедзька: За ўрадам мусіць пайсьці ў адстаўку Лукашэнка

Раманчук: «Старшыня Нацбанку Калавур будзе апанэнтам прэм’ера Кабякова»

Уладзімер Някляеў: Да году казы падабралі ахвярнага казла

________________________________

Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што паводле традыцыі ў год прэзыдэнцкіх выбараў праводзіць новыя назначэньні і ратацыю, перамяшчэньне кадраў на усіх узроўнях, асабліва што датычыцца кадравага рэестра Прэзыдэнта і урада. Ён падкрэсьліў, што ніякай надзвычайшчыны ў гэтых назначэньнях няма.

«Я хацеў бы, каб да выбараў новы склад ураду, вышэйшых органаў улады напружыўся і папрацаваў, каб ні ў каго не было якіх-небудзь там сумненьняў — буду, не буду працаваць. Я гатовы і пасьля выбараў, калі усё нармальна складзецца, працаваць з такім складам урада і службовымі асобамі», — заявіў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што працэс ратацыі кадраў пачаўся не сёньня і раней быў назначаны шэраг службовых асоб, у прыватнасьці, старшыні Гродзенскага і Менскага аблвыканкамаў, Менскага гарвыканкама, КДК, дзяржсакратар Рады бясьпекі і яго намесьнік, кіраўнік спраў Прэзыдэнта, міністры ЖКГ, інфармацыі, культуры, абароны, фінансаў.

«Гэты працэс, як я абяцаў, у перадвыбарны год для мяне быў важнейшым», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама прызначыў:

  • Мацюшэўскага Васіля Станіслававіча — першым намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
  • Сямашку Ўладзіміра Ільіча — намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
  • Качанаву Натальлю Іванаўну — намесьнікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
  • Жураўкова Міхаіла Анатольевіча — міністрам адукацыі;
  • Налівайку Сяргея Эдуардавіча — міністрам па падатках і зборах;
  • Воўка Віталя Міхайлавіча — міністрам прамысловасьці;
  • Зіноўскага Ўладзіміра Іванавіча — міністрам эканомікі;
  • Гаева Андрэя Анатольевіча — старшынём Дзяржаўнага камітэта па маёмасьці;
  • Снапкова Мікалая Генадзевіча — намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь;
  • Бузоўскага Ігара Іванавіча — намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь;
  • Ліса Анатоля Васільевіча — старшынём Брэсцкага аблвыканкама;
  • Шарсьнёва Мікалая Мікалаевіча — старшынём Віцебскага аблвыканкама;
  • Даманеўскага Ўладзіміра Віктаравіча — старшынём Магілёўскага аблвыканкама;
  • Мядзьведзеву Іну Віктараўну — старшынёй Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG