Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мы страцілі з-за Расеі мільярд даляраў, а расейскія абмежаваньні на беларускія харчы — палітычныя


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць увядзеньне Расеяй абмежаваньняў на пастаўкі беларускіх харчовых прадуктаў палітычным рашэньнем.

«Абсалютна перакананы, што гэта і ёсьць палітыка, — цытуе Лукашэнку агенцтва Інтэрфакс. — Вось мы [Расея] ўвялі санкцыі, а тут вось беларусы да іх не далучыліся. Дык мы і не абяцалі, што далучымся. Нам не да раскошы. Што ж мы — далучымся да санкцый, калі сёньня ад абвалу на расейскім рынку іх рубля каля мільярда даляраў страцілі. Літаральна за гэты прамежак часу. Калі б мы ня страцілі гэтую валюту, нам бы сёньня было значна лягчэй,» — заявіў Лукашэнка 19 сьнежня ў Менску, наведваючы Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG