Якім застанецца Аляксандр Лукашэнка ў гістарычнай памяці народу?
Гэтым годам споўнілася 20 гадоў прэзыдэнства дзейнага кіраўніка Беларусі. Чаму на афіцыйным узроўні гэтая дата адзначалася досыць сьціпла? Які вобраз Аляксандра Лукашэнкі захаваецца ў гісторыі? Ці не спазьніўся ён сысьці з сваёй пасады? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” філёзаф Валянцін Акудовіч і журналіст Радыё Свабода Сяргей Дубавец. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.