Паводле яго, прэзыдэнт ЗША Барак Абама мае пэўныя перасьцярогі наконт законапраекту, але лічыць, што закон дасьць яму магчымасьць праяўляць неабходную гнуткасьць. Чакаецца, што Абама падпіша закон на гэтым тыдні.
Кангрэс ухваліў законапраект 13 сьнежня. Ён прадугледжвае новыя санкцыі адносна абарончага і энэргетычнага сэктараў расейскай эканомікі, ў тым ліку адносна расейскага экспартэра ўзбраеньняў «Рособоронэкспорт».
Законапраект таксама дазваляе прэзыдэнту (хаця і не абавязвае яго) даць Украіне ваенную дапамогу ў памеры 350 мільёнаў даляраў у выглядзе супрацьтанкавай зброі, боепрыпасаў і самалётаў-разьведчыкаў.
Белы дом да апошняга часу адмаўляўся даваць Украіне летальнае вайсковае абсталяваньне.