Паводле меркаваньня Аляксандра Лукашэнкі, павялічваецца колькасьць мерапрыемстваў па падрыхтоўцы сілаў НАТО, узмацняецца выведчая актыўнасьць і разгортваньне вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Польшчы і краінаў Балтыі.
«Захад мэтанакіравана працягвае рабіць стаўку на вайсковую сілу дзеля забесьпячэньня сваіх геапалітычных інтарэсаў», — заявіў Аляксандар Лукашэнка на паседжаньні Рады бясьпекі Беларусі.