Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская эканоміка — гэта картачны домік, — экспэрт


Андрэй Чарапанаў
Андрэй Чарапанаў

«Мяркую, што і без гэтых санкцый мы гэтак жа сёньня падалі і падалі б хутка, у тым ліку і з-за падзеньня цэнаў на нафту. Як высьветлілася, гэта было тым, хто разумеў сытуацыю, вядома заўсёды, што расейская эканоміка — гэта картачны домік, які пастаўлены на высокіх цэнах на нафту, нічога больш. У сувязі з тым, што ў Расеі цалкам былі згубленыя ў пэрыяд Уладзімера Ўладзімеравіча Пуціна інстытуты, у першую чаргу судовая сыстэма, праваахоўныя органы цалкам згубленыя, адпаведна, гэта прывяло да таго, што правы ўласнасьці сталі актыўным чынам парушацца, асаблівай веры ў тое, што нешта зьменіцца, няма зусім. Пакуль Уладзімер Уладзімеравіч знаходзіцца ва ўладзе, і таму варта чакаць толькі таго, што капітал будзе не ісьці сюды, а ісьці адгэтуль», — кажа ён.

Чарапанаў упэўнены, што сёньняшняга крызысу ў Расеі можна было пазьбегнуць.

«На жаль, самі ж загналі сябе. І сёньня, як мне здаецца, гэтая вэртыкаль, створаная Ўладзімерам Уладзімеравічам, павольна, але дакладна бурыцца, разам з ёй бурыцца і курс рубля і рэшткі эканомікі, вось у чым праблема. Вядома, мы маглі гэтага пазьбегнуць, сёньня можна таксама зьмякчыць мноства наступстваў нэгатыўных, але, на жаль, гэтага ня робіцца», — падкрэсьлівае былы начальнік дэпартамэнтаў Цэнтрабанка і Мінфіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG