Першы раз пасьпяховага прадпрымальніка і ўдзельніка парлямэнцкіх выбараў асудзілі з канфіскацыяй маёмасьці нібыта за парушэньне эканамічных артыкулаў, другі раз — больш сур'ёзна, за так званыя «незаконныя дзеяньні адносна агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Абодва разы праваабаронцы прызнавалі працэсы над Аўтуховічам палітычна матываванымі.
Цяпер Аўтуховіч мае прафіляктычны міліцэйскі нагляд і спрабуе вярнуцца ў бізнэс.