Якім чынам будзе ўрэгуляваны канфлікт паміж саюзьнікамі?
Напярэдані саміту АДКБ прэзыдэнты Беларусі і Казахстану зрабілі візыт ва Ўкраіну. Ці заўважыла Масква такую дэманстрацыю? Чаму абвастрыліся супярэчнасьці паміж Менскам і Масквой? Калі адбудуцца перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімерам Пуціным? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом "Экспэртызы "Свабоды” расейскі журналіст Вадзім Дубноў з Масквы і палітычны аглядальнік інтэрнэт-партала tut.by Арцём Шрайбман зь Менску.