Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве зьнесьлі самы вялікі ва Ўкраіне помнік Леніну


У Харкаве некалькі соцень удзельнікаў мітынгу за адзінства Ўкраіны зьнесьлі самы вялікі ва Ўкраіне помнік Леніну.

Як перадае УНН, губэрнатар Харкаўскай вобласьці Ігар Балута падпісаў афіцыйнае распараджэньне аб дэмантажы помніка на плошчы Свабоды.

У той жа час паведамляецца аб узбуджэньні крымінальнай справы аб хуліганстве.

Паводле інфармацыі «Інтэрфакс-Украіна», актывісты занялі прыступкі ля падножжа пустога пастамэнта і скандуюць: «Украіна!», «Украіна вышэй за ўсё».

Дэмантаж помніка з дапамогай электрапілы і лін заняў у мітынгоўцаў каля чатырох гадзін.

Раней у нядзелю ў Харкаве каля васьмі тысяч чалавек прынялі ўдзел у мітынгу за адзіную Ўкраіну. Яны трымалі ў руках плякаты з надпісамі: «Забі ў сабе маскоўскага раба», «Веру ва Ўкраіну!» — І іншымі, а таксама дзяржаўныя сьцягі і сымболіку партый «Бацькаўшчына», «Свабода», «Правы сэктар». Мітынгоўцы патрабавалі ад сілавых структур больш актыўна змагацца з праявамі сэпаратызму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG