Актывісты і валянтэры Арт-сядзібы раздалі ў Менску больш за 12 тысяч бела-чырвоных стужак зь беларускім арнамэнтам. Агулам у акцыі ўзялі ўдзел больш за 100 валянтэраў. Акцыя праходзіць пад споклічам «Пазнач сябе беларусам».
Цягам акцыі кожны ахвотны мог апублікаваць свой здымак са стужкай у сацыяльных сетках, пазначыўшы хаштэг #беларускаястужка. Такім чынам, было апублікавана больш за 500 фотаздымкаў. Падборка Ігара Лосіка.