Раздавалі стужкі — апынуліся ў міліцыі
6 сьнежня актывісты і валянтэры Арт Сядзібы раздаюць стужку зь беларускім арнамэнтам. Сьлёган кампаніі — «Пазнач сябе беларусам». Каля Камароўскага рынку затрымалі дырэктара Арт Сядзібы Паўла Белавуса і журналістаў Уладзіміра Грыдзіна і Францішка Вячорку. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў Савецкім РУУС.