Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грозным больш за 10 забітых


У цэнтры Грознага сёньня ў ходзе апэрацыі ў Доме друку забітыя сем ваеўнікоў, паведаміў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў. Яшчэ некалькі чалавек блякаваныя ў адной са школ чачэнскай сталіцы.

У ноч на чацьвер група ўзброеных людзей захапіла Дом друку. Перад тым, як схавацца ў будынку, чачэнскія сэпаратысты напалі на пост дарожна-патрульнай службы. Супрацоўнікі паліцыі спрабавалі спыніць падазроны аўтамабіль. Паміж баевікамі і паліцэйскімі завязалася перастрэлка. Загінулі, паводле розных зьвестак, ад трох да пяці паліцэйскіх.

Паведамляецца, што апэрацыяй кіруе асабіста Рамзан Кадыраў. У цэнтры Грознага ўведзены рэжым контртэрарыстычнай апэрацыі. Паводле Кадырава, баевікі былі пераапранутыя ў форму супрацоўнікаў паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG