Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэртыза па факце сьмерці Пцічкіна завершаная, вынікі пакуль засакрэчаныя


Жана Пцічкіна, маці загінулага 4 жніўня 2013 году ў СІЗА на Валадарскага 21-гадовага Ігара Пцічкіна, атрымала адказы на свае скаргі са Сьледчага камітэта і Генэральнай пракуратуры.

Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь паведаміў, што скарга аб нязгодзе з хадой расьсьледаваньня крымінальнай справы па факце сьмерці Ігара Пцічкіна разгледжаная. Папярэдняе сьледзтва па гэтай справе працягваецца, таму падставаў для адмены падпіскі ад неразгалошваньні ў дачыненьні да яе няма.

У адказе Сьледчага камітэта таксама паведамляецца, што комплексная судова-мэдычная і судова-псыхіятрычная экспэртыза па факце сьмерці Пцічкіна і аказаньні яму мэдычнай дапамогі завершаная і паступіла ў Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Але з заключэньнем экспэртызы маці зможа азнаёміцца толькі пасьля завяршэньня папярэдняга сьледзтва, пра што ёй паведамяць дадаткова.

Генэральная пракуратура ў сваёй адпісцы адказала, што законнасьць патрабаваньняў Жанны Пцічкінай будзе вызначана пасьля вывучэньня крымінальнай справы, якая ўжо паступіла ў Генпракуратуру.

__________________________________

15 траўня 2013 году суд Заводзкага раёну Менску прысудзіў Ігару Пцічкіну тры месяцы адміністрацыйнага арышту за кіраваньне аўтамабілем у пэрыяд, калі ён быў пазбаўлены правоў. 30 ліпеня малады чалавек сам прыбыў у Заводзкі РУУС, адкуль яго накіравалі для адбыцьця пакараньня ў СІЗА № 1.

4 жніўня родным паведамілі, што Ігар Пцічкін памёр у СІЗА на Валадарскага. Паводле папярэдняй вэрсіі, сьмерць наступіла ад спыненьня сэрца. На целе Пцічкіна былі шматлікія драпіны і гематомы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG