Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паставах ня стала футбольнай акадэміі


У Паставах зачынілі адзіную ў Беларусі прыватную акадэмію футболу «з-за фінансавага становішча заснавальніка».

Пра гэта карэспандэнту Свабоды распавяла былая дырэктарка акадэміі Ганна Казакевіч.

Акадэмія зачынілася з 17 лістапада, заснавальнікам быў «Пастаўскі мэблевы цэнтар».

«Гэта была адзіная прыватная дзіцячая акадэмія. Яна існавала з 2007 году і зачынена зь фінансавай прычыны — нестабільнае становішча заснавальніка. Гэта поўнасьцю была прыватная ініцыятыва, таму заснавальнік мае поўнае права зачыніць з-за немагчымасьці яе ўтрымліваць. Вельмі ўсім шкада. Бо там вучыліся дзеці з усёй Беларусі», — сказала Ганна Казакевіч.

На момант закрыцьця ў школе вучыліся 120 чалавек з Паставаў і яшчэ 16 — зь іншых гарадоў Беларусі.

«Дзеці паехалі па хатах, у свае клюбы, адкуль да нас прыехалі. Зь вялікім жалем з нашага боку, з боку заснавальніка. І дзеці цяжка ад’яжджалі. Вельмі сумна. Але яны правялі тут вельмі добры час, атрымалі вельмі добрую футбольную школу», — сказала Ганна Казакевіч.

Футбольную акадэмію каля пяці год таму заснаваў мясцовы прадпрымальнік Анатоль Бабічаў, які мае фірму па вырабе мэблі.

Паводле неафіцыйных крыніцаў, заснавальнік панёс фінансавыя страты з-за падзеньня расейскага рубля. А менавіта Расея была адной з асноўных краінаў, куды пастаўлялася прадукцыя прадпрыемства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG