Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэя Гайдукова прывезьлі ў суд і пачалі судзіць без адваката


Андрэй Гайдукоў
Андрэй Гайдукоў

У судзе Полацку пачаўся адміністрацыйны працэс над былым палітвязьнем, актывістам Андрэем Гайдуковым, які 24 лістапада быў затрыманы міліцыяй за раздачу ўлётак з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў.

У судзе Полацку пачаўся адміністрацыйны працэс над былым палітвязьнем, актывістам Андрэем Гайдуковым, які 24 лістапада быў затрыманы міліцыяй за раздачу ўлётак з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў. Андрэй Гайдукоў пасьпеў перадаць карэспандэнту Свабоды, што яго будуць судзіць без адваката, зь якім ён раней заключаў дамову.

«Міліцыянты прыйшлі да мяне ў дом і пацягнулі ў суд, хоць адпачатку працэс быў прызначаны на чацьвер. У судзе заявілі, што працэс зараз пачнецца, часу на падрыхтоўку няма, сьведак з майго боку няма, хоць сьведкі з боку міліцыі тут прысутнічаюць. Да таго ж не пасьпявае прыехаць зь Менску мой адвакат, зь якім у мяне дамова на абарону. То бок і мае правы на абарону груба парушаюць. Хутчэй за ўсё, пакараюць арыштам», — сказаў Андрэй Гайдукоў.

Пра вынік суду стане вядома пазьней.

Андрэя Гайдукова затрымалі пра раздачы ў Полацку ўлётак з надпісамі «Мікалай Статкевіч — свабоду» і «Палітзьняволенаму Дзядку хочуць дадаць яшчэ год турмы». 24 лістапада разам з Андрэем Гайдуковым быў затрыманы Антон Паўлаў, які фатаграфаваў акцыю на фота. Яго адвезьлі ў міліцыю і прымусілі выдаліць усе здымкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG