Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка зьняў Юрыя Жадобіна з пасады міністра абароны


Юры Жадобін
Юры Жадобін

Генэрал-лейтэнант Юры Жадобін вызвалены ад пасады міністра абароны і звольнены ў запас па ўзросьце.

Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА.

Юры Жадобін нарадзіўся ў Днепрапятроўску ў 1954 годзе. Ва Ўзброеных сілах з 1972 году. Скончыў Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў у Маскве.

У 1999 годзе прызначаны на пасаду намесьніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутранымі войскамі. Зь верасьня 2003 году — начальнік Службы бясьпекі Прэзыдэнта РБ. Зь ліпеня 2007 году — старшыня КДБ РБ.

На пасадзе міністра абароны Рэспублікі Беларусь знаходзіўся са сьнежня 2009 году па лістапад 2014-га.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG