Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Жызьнеўскага: «Важна, каб Міша стаў Героем Украіны»


«Для нас, для сям’і, гэта вельмі важна, каб Міша атрымаў званьне Героя Ўкраіны. Таму што тады б у Беларусі ён перастаў быць нацыстам і бандытам», — сказала Радыё Свабода маці Міхаіла Ніна Жызьнеўская.

Цяпер Ніна Жызьнеўская ў Кіеве, дзе 26 лістапада ўрачыста перанясуць памятную пліту Міхаіла Жызьнеўскага з праежджай часткі на тратуар насупраць таго месца, дзе беларус загінуў.

Ніна Жызьнеўская таксама бярэ ўдзел у акцыі, якую арганізавалі ўкраінскія валянтэры ў падтрымку Міхаіла Жызьнеўскага. Яны хочуць, каб беларусу прысвоілі званьне Героя Ўкраіны, нягледзячы на тое, што ён грамадзянін Беларусі.

Яна адзначыла, што ад валянтэраў і сем’яў Нябеснай сотні атрымлівае ўсю неабходную падтрымку.

На сайце Пятра Парашэнкі апублікаваны прэзыдэнцкі ўказ аб прысваеньні званьня Героя Ўкраіны тым, хто ў Нябеснай сотні. Беларуса Міхася Жызьнеўскага ў гэтым сьпісе няма.

Увогуле, у сьпісе адсутнічаюць прозьвішчы трох чалавек, якія не былі грамадзянамі Ўкраіны. Гэта Міхаіл Жызьнеўскі (Беларусь), Зураб Хурцыя (Грузія), Давід Кіпіані (Грузія).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG