Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Ўкраіны не камэнтуе інцыдэнт са сьцягамі на канцэрце «Акіян Эльзы»


Міліцыянты выкідвалі адабраныя ўкраінскія стужкі ў сьметніцу на ўваходзе ў «Менск-Арэну»
Міліцыянты выкідвалі адабраныя ўкраінскія стужкі ў сьметніцу на ўваходзе ў «Менск-Арэну»

«На дадзены момант мы не гатовыя камэнтаваць гэтую сытуацыю», — адзначыла ў размове з Радыё Свабода першы сакратар амбасады Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь Марыя Гуцала.

Між тым яна згадала запіс у Twitter, які зрабіў учора сьпікер украінскага МЗС Яўген Перабійніс.

Прэс-сакратар беларускага МЗС Дзьмітры Мірончык паведаміў Радыё Свабода, што на запыт украінскага калегі адрэагуюць «адпаведным чынам».

21 лістапада ў Менску адбыўся канцэрт украінскага гурту «Акіян Эльзы». Як паведамлялі прысутныя, на ўваходзе ў «Менск-Арэну» міліцыя забараніла ім праносіць ўкраінскія сьцягі і стужкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG