Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кааліцыя ўтвораная: Украіна ідзе ў НАТО


У гадавіну пачатку Эўрамайдану пяць партый, прадстаўленых у Вярхоўнай Радзе, падпісалі кааліцыйную дамову.

У кааліцыю ўвайшлі Блёк Пятра Парашэнкі, Народны фронт, Самапомач, Радыкальная партыя і партыя Бацькаўшчына.

Усе пяць партый зафіксавалі, што скасуюць пазаблёкавы статус Украіны. Замест гэтага, згодна з дамовай, ўступленьне ў Паўночнаатлянтычны альянс з гэтага часу будзе мэтай Украіны.

Паводле зьвестак абазнаных крыніцаў, сярод іншых пунктаў пагадненьня: скасаваньне дэпутацкай недатыкальнасьці і ўсталяваньне працэдуры імпічмэнту прэзыдэнта. Яшчэ адзін пункт пагадненьня — інтэграцыя ў Эўразьвяз і выкананьне ўсіх пунктаў пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ.

Акрамя таго, паводле пагадненьня, дэпутаты прымуць новую выбарчую сыстэму — скасуюць выбары па мажарытарных акругах і ўвядуць прапарцыйную сыстэму з адкрытымі сьпісамі. Таксама чальцы кааліцыі дамовіліся правесьці дэцэнтралізацыю ва Украіне.

Акрамя таго, дамова ставіць на мэце вяртаньне Крыма Ўкраіне. Украіна створыць сталыя месцы дыслякацыі ўзброеных сілаў на ўсходзе краіны, а на патрэбы абароны будзе выдзяляцца прынамсі 3% ВУП.

Паводле дамовы, будзе створаная паліцыя ў рамках рэформы МУС. Бакі таксама дамовіліся правесьці дэкамунізацыю і забараніць савецкую і нацысцкую сымболіку і прапаганду. Акрамя таго, у буйных гарадах выбары мэраў будуць праводзіцца ў два туры, а ў мясцовых саветах стане менш дэпутатаў.

Прэзэнтацыя пагадненьня адбудзецца сёньня ў Вярхоўнай Радзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG