Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На віцебскіх журналістаў і актывістаў заводзяць справы за фатаздымкі на фоне графіці


Фатаграфаваньне на фоне гэтага графіці ў Віцебску стала падставай для ўзбуджэньня адміністрацыйных спраў
Фатаграфаваньне на фоне гэтага графіці ў Віцебску стала падставай для ўзбуджэньня адміністрацыйных спраў

Журналісты сфатаграфаваліся на фоне сьцяны, на якой намаляваныя папяровыя птушкі, што вылятаюць з клетак. Фотаздымкі былі разьмешчаныя ў «Фэйсбуку» на старонках некаторых журналістаў.

Журналісты сфатаграфаваліся на фоне сьцяны, на якой намаляваныя папяровыя птушкі, што вылятаюць з клетак. Фотаздымкі былі разьмешчаныя ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» на старонках некаторых журналістаў. Цяпер іх выклікаюць у Чыгуначны РАУС і складаюць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

18 лістапада начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі РАУС Чыгуначнага раёну Аляксандар Рыбакоў патэлефанаваў сябру ГА БАЖ Зьмітру Казакевічу. Адразу ж паведаміў, што гаворка пойдзе пра ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, — кажа журналіст.

Паводле спадара Казакевіча, акцыяй міліцыянт лічыць «фатасэсію» некалькіх чалавек на фоне будынку былога раённага дому культуры, які цяпер зачынены на рэстаўрацыю. Журналісту было сказана, што фатаздымкі былі прыватнай справай, пакуль пра іх не напісалі на інтэрнэт-сайтах. А раз напісалі, то гэта ўжо акцыя. Зьміцер Казакевіч запярэчыў: на ягоную думку, ён проста фатаграфаваўся на фоне гарадзкога краявіду і ня можа несьці адказнасьць за чужыя інтэрпрэтацыі свайго ўчынку.

На Зьмітра Казакевіча склалі пратакол аб правапарушэньні паводле адміністрацыйнага артыкула 23.34 як на ўдзельніка несанкцыянаванай акцыі. У міліцыі яму паведамілі і дату суду — 28 лістапада.

Па той самай справе тэлефонныя «запрашэньні» атрымалі яшчэ тры чалавекі. Журналіст Кастусь Мардзьвінцаў таксама ўжо ведае дату прызначанага над ім суду — 1 сьнежня:

«Супрацоўнік міліцыі паказаў мне раздрукоўкі з сайту ГА БАЖ, артыкул ад 6 лістапада. Але там ні слова няма пра тое, што ў Віцебску 5 лістапада праходзіла нейкая «акцыя». Гэтак, на ягоную думку, я штосьці «выражаў» і «дэманстраваў». Насамрэч мы проста фатаграфаваліся. З газэтнымі птушкамі-арыгамі ў руках і з клеткамі — бо хацелася працягнуць тэму гэтага графіці. Толькі і ўсяго. Дарэчы, я запытаў, ці будуць прыцягваць да адказнасьці мастака, які гэта маляваў, — можа, ён таксама нешта «выражаў»? Міліцыянт адказаў: «Гэта было даўно».

Алена Шабуня
Алена Шабуня

19 лістапада ў міліцыю мусяць зьявіцца віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец і актывістка аргкамітэту Алена Шабуня. Яны таксама зьняліся на фоне графіці, і іхныя фатаздымкі былі разьмешчаныя ў Фэйсбуку, а потым трапілі на інтэрнэт-сайты.

Здымкі былі апублікаваныя на віцебскай старонцы «Нашы ў горадзе» пад агульнай назвай «Фатасэсія на фоне любімага гарадзкога графіці». На гэтай старонцы ў ФБ няма ніякіх матэрыялаў палітычнага зьместу — толькі фатаздымкі і артыкулы на тэму гарадзкога жыцьця Віцебску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG