Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьмічная зброя Расеі?


Навукоўцы і вайсковыя колы ЗША занепакоеныя невядомым аб’ектам у космасе, які можа аказацца зброяй Расейскай Фэдэрацыі.

Financial Times паведамляе, што астраномы і амэрыканскія вайсковыя службы пільна сочаць за невядомым аб’ектам 2014-28E, які, як яны мяркуюць, можа належаць Расеі.

Першапачаткова аб’ект быў прыняты за касьмічны сьмецьце, якое трапіла на арбіту разам з трыма расейскими спадарожнікамі сувязі «Родник» у траўні сёлета. Пазьней экспэрты вырашылі, што гэта не касьмічны сьмецьце і што прызначэньне аб’екту невядомае. Асаблівая цікавасьць да аб’екту была падагрэтая тым, што пра яго запуск не было раней заяўлена.

«Што б гэта ні было, [аб’ект] выглядае як экспэрымэнтальны. У яго можа быць шэраг функцый — як цывільных, так і вайсковых» — сказала экспэрт у галіне касмічнай бясьпекі Патрысія Люіс.

Некаторыя падазраюць, што Расея магла аднавіць вайсковую праграму «Зьнішчальнік спадарожнікаў», прызначаную для паразы штучных спадарожнікаў Зямлі, якая была запушчана яшчэ ў часы СССР, але зачынена неўзабаве пасьля падзеньня «жалезнай заслоны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG