«Мы ня можам пагадзіцца з тэндэнцыяй пагаршэньня сытуацыі ва Ўкраіне, ня толькі ў Данбаскім, Данецкім рэгіёнах, але і ў цэлым ва Ўкраіне. Мы вельмі спадзяваліся, што пасьля выбараў сытуацыя будзе разьвівацца ў лепшым напрамку, у напрамку стабільнасьці. Але, на жаль, мы гэтага ня бачым», — сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік Беларусі таксама заявіў, што яго насьцярожвае сытуацыя вакол мяжы Саюзнай дзяржавы:
«Мы ня можам пагадзіцца з той актыўнасьцю, якая сёньня прадпрымаецца з боку заходніх дзяржаў на заходніх межах нашай Саюзнай дзяржавы».
Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі і Расеі — агульныя праблемы. Ён выказаў пажаданьне, каб гэтую тэму абмеркавалі абодва бакі і «мы прыйшлі да якойсьці адзінай пазыцыі і разам маглі дакладна дзейнічаць у адзіным ключы».