Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІДЭА: Беларускамоўная песьня заняла сёмае месца на дзіцячым «Эўрабачаньні-2014»


Прадстаўніца Беларусі Надзея Місякова заняла сёмае месца на міжнародным дзіцячым конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2014», фінал якога адбыўся ўвечары 14 лістапада ў Марсе (Мальта).

Перамогу атрымаў Вінчэнца Канцьела з Італіі, другое месца занялі Крысія Тодарава, Хасан і Ібрагім Ігнатавы з Баўгарыі, трэцяе — Элізабэт Даніэлян з Арменіі. Пераможца вызначаўся паводле адзнак тэлегледачоў і сябраў журы.

14-гадовая Надзея Місякова выступала пад першым нумарам зь песняй «Сокал» на беларускай мове і агулам атрымала 71 бал, паведамляе БелаПАН.

Журы прысвоіла беларускай канкурсантцы 8 балаў, яшчэ 8 балаў Місякова атрымала ад тэлегледачоў з Расеі, 7 балаў — ад Нідэрляндаў, па 6 балаў — ад Грузіі, Мальты і Ўкраіны, 5 балаў — Швэцыі, па 3 — Сан-Марына і Арменіі, па 2 — Харватыі і Славеніі, па 1 — Балгарыі, Кіпру, Італіі. Акрамя таго, усе ўдзельнікі «Эўрабачаньня» атрымалі па 12 балаў ад Эўрапейскага вяшчальнага саюзу.

Дзіцячае «Эўрабачаньне» праводзіцца з 2003 года. Беларусь выйгравала конкурс у 2005 (Ксенія Сітнік) і 2007 (Аляксей Жыгалковіч) гадах. У 2006 годзе беларус Андрэй Кунец заняў другое месца, Лідзія Заблоцкая ў 2011-м і Ільля Волкаў у 2013-м — трэцяе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG