Званьне Міхаілу Парэчанкаву прысвоена за «ўдзел у апэрацыі па вызваленьні аэрапорту гораду Данецк». Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік так званай ДНР Аляксандар Захарчанка, паведамляе Грамадзскае ТБ.
Расейскі актор Міхаіл Парэчанкаў пабываў у кантраляваным прарасейскімі сэпаратыстамі ўкраінскім Данецку. Пасьля гэтага разгарэўся скандал.
На сайтах прарасейскіх сэпаратыстаў было распаўсюджанае відэа, на якім Парэчанкаў у касцы з надпісам «Прэса» страляе з кулямёта. З роліка не відаць, куды цэліцца гэты грамадзянін Расеі. Сам ён пазьней пераконваў, што «не страляў у людзей» і здымкі «былі пастановачныя».
Афіцыйнай мэтай прыезду Парэчанкава ў Данецк быў паказ забароненага ва Ўкраіне фільму «Паддубны», дзе актор сыграў галоўную ролю.