На сайтах прарасейскіх сэпаратыстаў распаўсюджанае відэа, на якім Парэчанкаў, апрануты ў каску з надпісам «Прэса», страляе з кулямёта. З роліка не відаць, куды цэліцца гэты грамадзянін Расеі, сам ён у сацсетках пераконвае, што «не страляў у людзей».
Афіцыйнай мэтай прыезду Парэчанкава ў Данецк быў паказ забароненага ва Ўкраіне фільма «Паддубны», дзе актор згуляў галоўную ролю.