Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя віцебскія вячоркі

Віцебская моладзь вырашыла, што беларускі народны звычай зьбірацца на вячоркі — гэта якраз тое, чаго бракуе сучасным хлопцам і дзяўчатам. Сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства «Поўнач» паспрабавалі аднавіць традыцыю і запрасілі праз сацыяльныя сеткі ўсіх ахвотных. Сабралася ня толькі моладзь, але й людзі старэйшага веку, нехта прывёў з сабой дзяцей — і першыя віцебскія вячоркі XXI стагодзьдзя атрымаліся вясёлыя.

XS
SM
MD
LG