Касьмічны карабель для турыстаў SpaceShipTwo, які належыць кампаніі VirginGalactic, пацярпеў крушэньне ў Паўднёвай Каліфорніі падчас першага выпрабавальнага палёту. У выніку крушэньня адзін пілёт загінуў, другі паранены.
Кампанія брытанскага мільярдэра Рычарда Брэнсана паведаміла ў «Твітэры», што ў часе палёту карабель прайшоў праз «сур’ёзную анамалію», што прывяло да страты SpaceShipTwo, і абвясціла, што супрацоўнічае з уладамі для высьвятленьня прычын катастрофы.
Прычыны аварыі пакуль застаюцца невядомымі. Служба пажарнай аховы акругі Керн ў Каліфорніі накіравала свае экіпажы да месца аварыі ў пустыні Мохан.
VirginGalactic — піянэр у галіне касьмічнага турызму.
Экіпаж карабля SpaceShipTwo, як правіла, складаецца з двух пілётаў.
Выпрабавальныя палёты праводзяцца над пустэльным раёнам на паўночны ўсход ад Лос-Анджэлеса.