Нядаўна ў Вільні прайшла прэзэнтацыя літаратурнай анталёгіі «Голас волі з-за кратаў», куды ўвайшлі вершы і проза дзевятнаццаці беларускіх палітзьняволеных. Чаму гэтую кнігу не ўдалося прадставіць у Беларусі? Як у лік яе аўтараў трапіў народны паэт Рыгор Барадулін? Госьць «Вольнай студыі» — укладальнік кнігі Аляксандар Фядута.