Курс расейскага рубля за апошнія два месяцы ўпаў на 20 працэнтаў і дасягнуў узроўню 43 рублёў за амэрыканскі даляр. Якія наступствы для беларускай эканомікі можа мець падзеньне расейскага рубля? Ці трэба беларускім уладам больш актыўна дэвальваваць нацыянальную валюту ўсьлед за расейскай? На гэтыя пытаньні ў перадачы Экспэртыза Свабоды адказваюць эканамісты Леанід Злотнікаў і Леў Марголін.