Гэта вынікае зь ліпеньскага апытаньня Інстытуту сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук, паведаміў памочнік прэзыдэнта па эканамічных пытаньнях Кірыл Руды на сустрэчы з студэнцкім актывам БДУ.
Падчас сацыялягічнага дасьледаваньня рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытаньне, якія доўгатэрміновыя для краіны пагрозы (да 2030 году) яны бачаць.
«Пагроза нумар адзін — зьмяншэньне насельніцтва з-за нізкай нараджальнасьці, так адказалі 37% апытаных. На другім месцы — страта беларускай мовы, на трэцім — п’янства і алькагалізм, на чацьвёртым — наплыў мігрантаў зь іншых краін, на пятым — экалягічныя праблемы, на шостым — зьніжэньне ўзроўню жыцьця», — цытуе БелаПАН Кірыла Рудога.