Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 кастрычніка. Форум «Палітвязьні Беларусі», кнігі Квяткоўскага і Ліпковіча


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У офісе Партыі БНФ адбудзецца форум «Палітвязьні Беларусі».
На форуме маюць абмеркаваць шляхі да найхутчэйшага вызваленьня палітычных вязьняў. Пачатак у 12.00.

У кнігарні «логвінаЎ» (Менск, пр. Незалежнасьці 37а) – прэзэнтацыя кнігі Яўгенія Ліпковіча «Лета з завулку». Пачатак у 19.00.

А ў галерэі «Ў» па тым самым адрасе – прэзэнтацыя кнігі Севярына Квяткоўскага «Як стаць беларусам. Сто гісторый». Пачатак а 19:00.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1813 — пачалася «Бітва народаў» пад Ляйпцыгам, у якой удзельнічалі войскі Францыі, Рэйнскага саюзу, Польшчы, Аўстрыі, Прусіі, Расеі і Швэцыі; скончылася паразай арміі Напалеона.

1923 — заснаваная кінакампанія Ўолта Дыснэя.

1946 — выкананы сьмяротны прысуд Нюрнбэрскага трыбуналу ў адносінах да нацысцкіх злачынцаў.

1964 — Кітай правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі.

1978 ― Караль Вайтыла абраны папам рымскім; ён ўзяў сабе імя Ян Павал ІІ.

У гэты дзень нарадзіліся:

1854 — Оскар Уайлд, ангельскі літаратар.

1854 — Карл Каўцкі, нямецкі эканаміст, гісторык і публіцыст, адзін зь лідэраў і тэарэтыкаў нямецкай сацыял-дэмакратыі.

1884 — Флярыян Ждановіч, беларускі актор і рэжысэр.

1886 — Давід Бэн-Гурыён, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху і стваральнік сучаснага Ізраіля.

1890 — Майкл Колінз, ірляндзкі нацыянальны герой, рэвалюцыянэр, палітычны і вайсковы дзяяч.

1927 — Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

1935 — Барыс Забораў, беларускі мастак.

1957 ― Сяржук Сокалаў-Воюш, беларускі бард, журналіст, пісьменьнік.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Нацы на шыбеніцы. 16 кастрычніка 1946 павешаны асуджаныя Нюрнбэрскім працэсам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG