Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядоўцы «Мовы ці кавы» шукаюць курсам альтэрнатыву


Вядоўцы папулярных заняткаў беларускай мовы «Мова ці кава» лічаць, што ня змогуць дамовіцца аб далейшай супрацы з заснавальніцай курсаў Кацярынай Кібальчыч і ўжо рыхтуюць для сваіх слухачоў альтэрнатыву.

Сёньня плянуецца адкрыцьцё новага навучальнага сэзону курсаў беларускай мовы «Мова ці кава».

Але ў камандзе вядоўцаў курсаў, сярод якіх заснавальніца адукацыйнага брэнду расейская журналістка Кацярына Кібальчыч, паэтка Валярына Кустава, беларускія журналісты Алесь Залеўскі і Франак Вячорка, зьявіліся відавочныя рознагалосьсі, якія могуць прывесьці да таго, што курсы «Мова ці кава» спыняць сваё існаваньне. Прычынай ідэалягічнага расколу сталіся выказваньні Кацярыны Кібальчыч пра сытуацыю ва Ўкраіне. Рэшта каманды не падзяляе выказаных Кацярынаю поглядаў.

Кацярына Кібальчыч напярэдадні паведаміла «Свабодзе», што на сёньняшніх занятках каманда выступіць з заявай, зь якой стане зразумела, ці будуць існаваць курсы далей і ў якім фармаце.

Свабода папрасіла выказацца і вядоўцаў курсаў.

Валярына Кустава: Супольнай заявы, магчыма, ня будзе

«Я дапускаю любыя сцэнары разьвіцьця падзеяў падчас заплянаваных на сёньня заняткаў „Мова ці кава“. Будзе вельмі добра, калі будзе падрыхтаваная супольная заява. Але ж ёсьць верагоднасьць, што яна будзе і несупольнай. Але заявы будуць. Пакуль не выглядае на тое, што канчатковая дамова будзе. Мы ж з Кацярынай Кібальчыч разыходзімся ня столькі ў пляне бачаньня сытуацыі ва Ўкраіне, колькі па этычных момантах. Каця заўсёды была разумным і адэкватным чалавекам. Таму мне падаецца, што цяпер, магчыма, на яе нейкі ціск чыніцца. Але я спадзяюся, што мы зможам сабрацца камандай, як мы рабілі гэта заўсёды, патлумачыць усё адно аднаму і прыняць рашэньні, якія будуць годныя і максымальна па-чалавечы выведуць усіх з гэтай сытуацыі. Трэба памятаць, што мы маем адказнасьць ня толькі адзін перад адным, а яшчэ і перад слухачамі курсаў. Натуральна, што справа гэтая павінна доўжыцца, але ў якіх формах — гэта пад вялікім пытаньнем».

Франак Вячорка: Каця Кібальчыч вырашыла закрыць курсы

«Лічу, што курсы „Мова ці кава“ павінны працягвацца. Бо самае каштоўнае, што ёсьць цяпер, — гэта мноства маладых крэатыўных энэргічных людзей. Я вельмі засумаваў за чатыры месяцы, пакуль не было заняткаў, па сустрэчах і размовах зь імі. На жаль, выглядае на тое, што Каця Кібальчыч вырашыла курсы закрываць. Магчыма, яна страціла імпэт ці жаданьне гэтым займацца і ператварыла гэта ў адзін суцэльны міжасабовы канфлікт. Так ці інакш, я думаю, што гэтыя людзі ня згубяцца. У каманды „Мова ці кава“ ўжо ёсьць шмат розных цікавых ідэяў, ёсьць задума праводзіць моўныя імпрэзы ад імя АртСядзібы. Гэта значыць, што моўная праца працягваецца. Калі Каця Кібальчыч закрые курсы „Мова ці кава“, ім будзе альтэрнатыва».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG