Госьць Cafe Europa– Андрэй Куркоў, адзін з найбольш вядомых у Эўропе украінскіх пісьменьнікаў. Ягоныя кніжкі перакладзеныя на больш чым 30 замежных моваў. Андрэй Куркоў піша на расейскай мове, але лічыць сябе ўкраінскім пісьменьнікам. Як гэта магчыма? Чаму расейская мова ў культуры сёньня ўжо не вызначае адназначна расейскай культурнай і нацыянальнай прапіскі? Пісьменьнік адказвае на пытаньні Яна Максімюка і Сяргея Шупы. Вядзе перадачу Ян Максімюк.