Рэзанансная справа злачынства на глебе гамафобіі скончылася судовым прысудам. Менчук, які да паўсьмерці зьбіў гея, асуджаны на два гады за “прычыненьне траўмы па неасьцярожнасьці”. Між тым пацярпелы, які нядаўна выйшаў з комы, праўдападобна, застанецца інвалідам. Суд не прызнаў, што злачынства мела гамафобны характар, хаця, паводле праваабаронцаў, матыў мае значэньне. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.