Электаральны рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі абнавіў чатырохгадовы максымум, дасягнуўшы 42, 5 працэнта, — паведамляе зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.
Апошнім разам рэйтынг Лукашэнкі быў вышэй толькі ў сьнежні 2010 году (53%), адразу пасьля заканчэньня прэзыдэнцкіх выбараў, у момант максымальнай электаральнай мабілізацыі, адзначае НІСЭПД па выніках сацыялягічнага апытаньня, праведзенага ў верасьні 2014 года.
Сацыёлягі зьвязваюць рост рэйтынгу Лукашэнкі з вайной ва Ўкраіне.
Апрача электаральнага рэйтынга ў Лукашэнкі вырас і рэйтынг даверу — да 53,5 працэнта.
Роўна трэць апытаных лічаць, што пасьля сыходу Лукашэнкі ад улады сытуацыя ў краіне пагоршыцца, 17,7 працэнта — што палепшыцца, больш за 40 працэнтаў апытаных заяўляюць, што ўсё застанецца па-ранейшаму.
Самае папулярнае
1