У Свабодзе бяз гальштукаў падсумоўваем месяц украінскай песьні на Свабодзе.
Кожны дзень верасьня на хвалях Свабоды гучала новая песьня, якую дапамагалі выбраць нашыя калегі з Кіева.
Песьні, якія гучалі на Майдане, у зоне баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны, песьні, якія сталі сымбалямі барацьбы і знакам салідарнасьці, абмяркоўваюць мастацтвазнаўца Вячаслаў Ракіцкі і супрацоўнік украінскай Свабоды Расьціслаў Хоцін. Вядучая — Ганна Соўсь.