Ці ўдасца Беларусі дабіцца свайго ў Дамове пра ЭўразЭС?
Беларускі парлямэнт мяркуе ратыфікаваць Дамову аб Эўразійскім эканамічным саюзе з пэўнымі агаворкамі. Наколькі распаўсюджаная ў міжнародных адносінах такая практыка? Якую рэакцыю Расеі могуць выклікаць гэтыя намеры афіцыйнага Менску? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць палітычны аглядальнік інтэрнэт-парталу Тут.бай Арцём Шрайбман і экспэрт у міжнародных справах Андрэй Фёдараў.