Прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч адкрыў Беларуска-амэрыканскі інвэстыцыйны форум у Нью-Йорку. Які эфэкт маюць падобныя мерапрыемствы? Ці зможа Беларусь атрымаць новыя міжнародныя пазыкі? Якія пэрспэктывы перазагрузкі ў адносінах паміж Менскам і Вашынгтонам? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы «Свабоды» былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч і эканамічны аглядальнік «Белгазеты» Сяргей Жбанаў. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.