Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея выдзеліць Беларусі крэдыт на 1,5 млрд даляраў


Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў распараджэньне, у якім ухваліў праект пагадненьня паміж урадамі РФ і Беларусі аб выдачы дзяржкрэдыту на 1 млрд 550 млн даляраў.

Распараджэньне апублікавана на партале pravo.gov.ru.

Паводле пагадненьня, якое падпішуць абодва бакі, крэдыт выдаецца для пагашэньня і абслугоўваньня дзярждоўгу і папаўненьня золатавалютных рэзэрваў Беларусі.

У Міністэрстве фінансаў Беларусі разьлічваюць бліжэйшым часам падпісаць з расейскім бокам пагадненьне аб выдзяленьні краіне расейскага дзяржкрэдыту на 1 млрд 550 млн даляраў і чакаюць паступленьня гэтых сродкаў да канца верасьня.

Крэдыт выдаецца згодна з дамоўленасьцямі, якіх кіраўнікі Беларусі і Расеі дасягнулі ў сьнежні 2013 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG