Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да Паўла Вінаградава ўвечары прыйшла міліцыя


Павал Вінаградаў
Павал Вінаградаў

Чатыры супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў кватэру да актывіста моладзевай ініцыятывы «Зьмена» Паўла Вінаградава.

«У мяне ў хаце міліцыя. Пакуль што я не разумею, што адбываецца», — сказаў Вінаградаў карэспандэнту Свабоды па тэлефоне.

Былога палітвязьня Паўла Вінаградава рэгулярна затрымліваюць і садзяць на суткі. У сакавіку ён быў асуджаны на 25 сутак арышту і трымаў галадоўку.

У жніўні яго арыштавалі на 10 сутак. Ён апавёў, што гэта яго 16-я адміністрацыя справа, і 9 зь іх былі па абвінавачваньні ў лаянцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG