Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атрад «Пагоня»: усе байцы жывыя


Беларусы з добраахвотніцкага атраду «Пагоня», архіўнае фота
Беларусы з добраахвотніцкага атраду «Пагоня», архіўнае фота

Добраахвотніцкі атрад «Пагоня» не зьбіраецца спыняць сваю дзейнасьць і працягвае набіраць добраахвотнікаў у свае шэрагі.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 9 верасьня заяве.

«Пасьля апошніх падзеяў на ўсходзе Ўкраіны, трагедыі пад Ілавайскам да нас шмат разоў зьвярталіся з просьбай расказаць, што з намі. Адказваем: усе байцы атраду жывыя. Наша доўгае „інфармацыйнае маўчаньне“ зьвязанае з жаданьнем максымальна абараніць байцоў атраду ад непрыемнасьцяў. Ужо працяглы час да нас з розных крыніцаў прыходзіць інфармацыя, што намі цікавяцца ня толькі беларускія спэцслужбы (што было прагназавана), але і сэпаратысты», — адзначаецца ў заяве.

Пра фармаваньне ва Ўкраіне беларускага добраахвотнага атраду «Пагоня» паведаміў на пачатку ліпеня ў Фэйсбуку намесьнік старшыні Валынскай абласной рады Ігар Гузь. Ён апублікаваў фатаздымак добраахвотніка-беларуса, які назваў сябе Міхалам Вітушкам. Тады Гузь паведаміў, што ў атрадзе «Пагоня» ваяваць за Ўкраіну запісалася 5 беларусаў. Пазьней украінскі рэсурс ТСН паведаміў, што ваяваць ва Ўкраіне ў добраахвотных батальёнах рыхтуюцца паўсотні беларусаў. Адмысловыя лягеры для спэцпадрыхтоўкі добраахвотнікаў арганізаваныя ў валынскіх лясах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG