Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і ЗША пачынаюць марскія манэўры


У паўночна-заходняй частцы Чорнага мора з 8 да 10 верасьня адбудуцца двухбаковыя вучэньні ваенна-марскіх сіл Украіны і ЗША «Сі Брыз-2014».

Задэкляраванай мэтай вучэньняў зьяўляецца «правядзеньне міжнароднай апэрацыі па ўсталяваньні і забесьпячэньні зоны бясьпекі суднаходзтва ў крызісным раёне», паведамляе Міністэрства абароны Ўкраіны.

У марскі кампанэнт манэўраў увойдуць 12 караблёў і судоў забесьпячэньня, у тым ліку пяць караблёў ваенна-марскіх сіл Украіны і два караблі Дзяржаўнай памежнай службы.

Да ўдзелу ў адпрацоўцы сумесных дзеяньняў запрошаныя таксама Іспанія, Канада, Румынія і Турцыя. Некалькі краін даслалі назіральнікаў — Грузія, Нарвэгія, Швэцыя і Францыя.

З 1997 да 2013 года адбылося 11 вучэньняў сэрыі «Сі Брыз». Рашэньне аб чарговых навучаньнях прынятае ў адпаведнасьці з законам «Аб адабрэньні рашэньня прэзыдэнта Ўкраіны аб допуску падразьдзяленьняў узброеных сіл іншых дзяржаў на тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе для ўдзелу ў шматнацыянальных вучэньнях». Гэты дакумэнт Вярхоўная Рада прыняла на 1 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG